СНЕ́ЖНАЯ БЕ́ЗДАНЬ,

карставая пячора ў Абхазіі (Грузія), у паўд. адгор’ях Бзыбскага хр. Вял. Каўказа, каля г. Гудаута. Глыб. 1370 м, даўж. галерэй і залаў больш за 9 км. Складзена з вапнякоў, даламітаў і кангламератаў. Падземныя рэкі, вадаспады, ледавік. Пашыраны нацечныя ўтварэнні тыпу «каменнага інею», сталактыты, сталагміты. Спелеафауна, у т. л. лжэскарпіён.

т. 15, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)